Установа адукацыi

“Нагорнаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Главная Гостевая книга Наши сотрудники Учебный процесс Воспитательная работа Открытый урок Клецк

Установа адукацыі “Нагорнаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” заснавана ў 1936 годзе. За час свайго існавання яна прайшла цікавы шлях станаўлення. Першапачаткова была сямігадовай. У 1946 годзе атрымала статус сярэдняй школы. Памятным для нас стаў 2003 год, калі наша ўстанова адукацыі перамясцілася ў будынак былой школы-інтэрната.
Школа размяшчаецца ў сучасным вучэбным корпусе, мае бібліятэку з чытальнай залай, прадметныя кабінеты, камп’ютэрны клас, спартыўную залу, сталовую, актавую залу, майстэрню, стадыён і спартыўную пляцоўку.

Навучанне ў школе - гэта:
- прэстыж;
- атрыманне ведаў ад кваліфікаваных спецыялістаў;
- атрыманне якаснай адукацыі;
- злучэнне тэорыі з практыкай;
- выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій;
- атэстат дзяржаўнага ўзору

На кожным узроставым этапе вучням аказваецца псіхалагічная дапамога ў паспяховай адаптацыі да школьнага жыцця.
Настаўнікі, вучні і бацькі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі правядзення калектыўных творчых спраў.



Адрас школы: 222648, в.Нагорнае, вул. Брэсцкая, д.30 Клецкага раёна
Мінскай вобласці

Тэл.: (01793) 44 1 41
(01793) 44 1 43

Факс: (01793) 44 1 41

E-mail: Nogornov_sch@kletsk.edu.by

Hosted by uCoz