Установа адукацыi

“Нагорнаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Главная Гостевая книга Наши сотрудники Учебный процесс Воспитательная работа Открытый урок Клецк

Інтэлектуальна – пазнавальная гульня
“Геаграфія +”

Па жаданні гуляюць каманды з шасці чалавек ад класа або змешаныя. Выбіраецца журы. Праграма гульні вывешваецца ў пачатку Тыдня геаграфіі. Каманды прыдумваюць сабе назвы, дэвіз, прывітанне.

Конкурсы гульні:
І. Геаграфія + гісторыя. ( 7 балаў)
2. Па кароткаму апісанню вызначыць прозвішчы падарожнікаў.
1. Назваць як мага больш прозвішчаў падарожнікаў.
“ Гэты партугальскі мараплаўца ў 1487-88гг. Першым з еўрапейцаў абагнуў мыс, нягледзячы на моцныя штормы, якія ўскладнялі плаванне, назваўшы яго мы-сам Бур.Зараз ён называецца мысам Добрай Надзеі. “
“ Вядомыя рускія мараплаўцы ХІХ ст. Адкрылі мацярык і абверглі сцвярджэнне аднаго з падарожнікаў ХVІІІ ст., які пісаў, што ніводнаму чалавеку не удасца пра-нікнуць на поўдзень далей , чым гэта удалося яму.”
3. Побач са старадаўнімі назвамі геаграфічных аб’ектаў напісаць сучасныя:
Понт Эўксінскі –
Геркулесавы слупы –
Альбіён –
Цэйлон –
ІІ. Геаграфія + матэматыка. ( 9 балаў)
1. На лістках напісаны лікі ( напрыклад, 0, 1, 2, 4, 6, 25, 1492, 8848, 10 920).
Трэба “агучыць” іх з пункту погляду геаграфіі ( 0—шырата экватара, тэмпература
замярзання вады , 4—акіяны, 25—краіны ў складзе ЕС, 1492—год адкрыцця Аме-рыкі Х. Калумбам і г. д. ).
2. Самы, самая, самае ( назваць геаграфічныя рэкорды ) .
3. Што болей? Што меней? ( З пар геаграфічных аб’ектаў назваць боль-
шы, напрыклад, Індыйскі і Атлантычны акіяны, Манблан і Кіліманджара, Місісіпі і Амазонка і г. д. )
ІІІ. Геаграфія + літаратура . ( 3-5 балаў)
Вядучы зачытвае урыўкі з літаратурных твораў (Ж.Верна, В.Каверына, Марка Твена, Янкі Маўра і інш.). Каманды павінны адгадаць назву і аўтара твора, месца, дзе адбываліся падзеі.
ІV. Геаграфія + мовазнаўства. (10 балаў)
Камандам раздаюцца лісткі з прыказкамі і прымаўкамі розных народаў свету. Падабраць да іх адпаведныя на рускай ці беларускай мовах:
“ Спрашивать будешь—до Багдада дойдёшь” ( Турецкая)
“ Плесени со своих стен пожалеет” ( Индонезийская)
“ Жить под небом — что ж бояться дождя” ( Таиландская)
“ Сколько река не петляет — всё равно попадает в море”
( Индия)
“ Носить воду к морю” (Турецкая)
“ Везти финики в Басру” (Арабская)
“ Убегая от тигра, попадёшь к крокодилу “ (Таиландская)
“ Учить обезьяну лазать по лианам” (Вьетнам)
“ Всё будет, коли рис есть” (Малайская)
“ Бананы хороши, а финики на пальме” (Бенгалия)
V. Геаграфія + біялогія (3-5 балаў)
1. Па апісанню назваць расліну, птушку ці звера і месца іх асяроддзе пражывання.
2. Выправіць памылкі на малюнку або ў апісанні прыроды мацерыка
( тыгры, елкі ў Афрыцы,белы мядзведзь у Антарктыдзе, пінгвіны на Паўночным полюсе і г. д.)
VI. Геаграфія + фізіка ( 5 балаў)
Адказаць на пытанні:
1. Чаму у моры вада пасля шторма цяплее?
2. Чаму пад час смерча шкло з вокан сыплецца не ў дом, а на двор?
3. Як вымераць вышыню гары пры дапамозе тэрмометра?
4. Пры якой тэмпературы замярзае вада ў морах?
5. Як утвараецца вясёлка?
VII. Геаграфія + мастацтва ( 5 балаў)
Намаляваць па апісанню карту выдуманнай краіны. Напрыклад:
“ Краіна Геаландыя размешчана на востраве, выцягнутым з захаду на ўсход. На поўдні ён вузкім пралівам аддзелены ад мацерыка. На захадзе знаходзяцца два паўастравы, раздзеленыя вузкім залівам Ціхім .На беразе гэтага заліва размешчана сталіца краіны горад Геаполіс. Ад яго на ўсход ідзе чыгунка да горада Мармаган.На поўначы краіны цягнуцца сярэдневысокія горы Сьерра- Кардова з вяршыняй г. Ла-манта (2345 м). На поўдні цягнецца ланцужок Сініх азёр, якія ракой Лазурнай звязаны з залівам Ціхім.
V. Геаграфія + музыка (2 балы)
Успомніць і праспяваць песні (па радку ці куплету),у якіх упамінаюцца геаграфічныя назвы, з’явы, аб’екты. Перамагае каманда, якая успомніць больш песень.
У канцы гульні журы падводзіць вынікі спаборніцтва, аб’яўляе іх і узнага-роджвае каманды.

Hosted by uCoz