“Нагорнаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” |
Главная | Гостевая книга | Наши сотрудники | Учебный процесс | Воспитательная работа | Открытый урок | Клецк |
|
Вучэбная работа
Вучэбную работу ў школе вядуць 24 кваліфікаваныя спецыялісты, з іх: - маюць вышэйшую катэгорыю – 1 чал.; - маюць першую катэгорыю – 13 чал. - маюць другую катэгорыю –6 чал. - без катэгорыі –4 чал Арганізаваны: факультатыўныя заняткі ў 1-4 класах: - “Здаровы лад жыцця”; - “Мая Міншчына”, - “Азбука Берагошы”, - “Развіццё творчых здольнасцей”; факультатыўныя заняткі ў 5 – 11'класах: - “Грані слова”, - “Мастацтва выцінанкі”, - “Мая Міншчына”, - “Займальная граматыка”, - “Займальная картаграфія”, - “Лагічныя галаваломкі”, - “Рашэнне матэматычных няроўнасцей”, - “Асновы выбару прафесіі”, - “Цяжкія пытанні сінтаксісу”. Пра кожнага настаўніка можна сказаць: не бывае недасягальных вяршынь для таго, у каго ў душы свеціцца зорачка любові і таленту. Педагічнае крэда калектыву - з кожным вучнем да новай вяршыні. Мінец Наталля Іванаўна – настаўнік першай катэгорыі. Яна заняла ІІ месца ў раённым конкурсе “Настаўнік года-2009”. Усе яе ўрокі адрозніваюцца лагічнасцю, арганізаванасцю. На кожным з іх раскрываецца майстэрства педагога зацікавіць вучняў. Ні адзін урок Наталлі Іванаўны не падобны на другі. Усе яны характарызуюцца вераю ў магчымасці вучняў. |